Categories: ОБЩЕСТВО ОФИЦИАЛЬНО

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуе з Днем абаронцаў Айчыны і 105-й гадавінай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, вайскоўцы і грамадзянскі персанал Глыбоччыны.

Дзень 23 лютага ў Беларусі стаў сімвалам усенароднага прызнання ратнага подзвігу, абавязку, гонару і доблесці многіх пакаленняў абаронцаў Айчыны. Абарона Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, армія – сапраўдным гонарам народа.

Самае каштоўнае, што ёсць у жыцці чалавека, – мір і спакой. Няхай свята стане для ўсіх нас гонарам за нашу краіну, якая з павагай ставіцца да сваіх Узброеных Сіл, і падзякай да тых, хто ахвяраваў сабой у імя будучыні і пацвердзіў высокае званне Абаронцы Бацькаўшчыны.

Жадаем усiм абаронцам Айчыны і iх сем’ям шчасця, дабрабыту, добрага здароўя і сілы духу, мірнага неба над галавой.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал. Будьте в курсе самых главных новостей!

Share
Published by
Глубокский РИК
Tags: 23 февраля Поздравления