21 лютага ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад №5 г. Глыбокае» адбылося свята «Каб мова родная гучала…».
Выхоўваць патрыётаў сваёй Радзімы, якія ведаюць традыцыі свайго народа і родную мову, трэба з маленства. У гэтым упэўнена выхавальнік дзіцячага сада №5 г. Глыбокае Ірына Міхайлаўна Макатун.
– Выхаванне ў дзяцей любові да свайго роднага краю, навакольнай прыроды, да роднай мовы, культурнай спадчыны свайго народа – важныя задачы адукацыйнага працэсу нашай установы, – адзначае Ірына Міхайлаўна. – Так, кожную пятніцу ў дзіцячым садзе праводзіцца дзень беларускага маўлення. У гэты дзень выхавальнікі імкнуцца больш размаўляць з дзеткамі на роднай мове, знаёмяць маленькіх выхаванцаў з традыцыямі беларускага народа і славутымі мясцінамі, чытаюць творы на беларускай мове.
Падчас святочнага мерапрыемства выхаванцы выконвалі народныя танцы, спявалі, гулялі ў беларускія народныя гульні, адгадвалі загадкі, расказвалі казкі і любімыя вершы на роднай мове.
Свята атрымалася цікавым, насычаным і вельмі вясёлым.
— Шануйце сваю краіну, свой родны кут. І няхай у вашых сем’ях будуць лад і ўзаемаразуменне! — такімі словамі вядучых завяршылася святочнае мерапрыемства ў дзіцячым садку.
Подписывайтесь на наш Telegram-канал. Будьте в курсе самых главных новостей!