Чарговае пасяджэнне сяброў літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы для душы” пад кіраўніцтвам Жанны Юркевіч прайшло ў раённай бібліятэцы 17 лютага. Мерапрыемства было прысвечана роднаму гораду і яго таленавітым землякам.
Вядучыя Валянціна Спасібёнак і Жанна Юркевіч успомнілі пра вядомых літаратараў Глыбоччыны – паэтаў Віталя Гарановіча і Фаму Ляшонка. Пра гэтых людзей падзялілася ўспамінамі былая настаўніца СШ№3 Даната Сярогіна, а затым прачытала любімыя вершы землякоў.

У кнізе талентаў Глыбоччыны — паэт Алесь Жыгуноў, кампазітар і выканаўца Ганна Шакола, аўтары зборнікаў Зоя Наваенка, Алена Пажога, Таццяна Ломыш, Галіна Сутула…
Пра іх ішла гаворка на вечарыне. Яны чыталі вершы-прысвячэнні роднаму гораду, спявалі пра Глыбокае і пра кнігу – найкаштоўны скарб бібліятэкі, асветніцу і настаўніцу.
У праграме прагучалі песні ў выкананні вакальнай групы народнага хора ветэранаў “Маналіт” пад кіраўніцтвам Тамары Калантай, а таксама вакальнай групы аматарскага аб’яднання “Эдэльвейс”.
Подписывайтесь на наш Telegram-канал. Будьте в курсе самых главных новостей!