У Глыбоцкім цэнтры культуры працуе выстава, прымеркаваная да 85-годдзя Віцебскай вобласці

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

«Мой родны кут, як ты мне мілы…» Так называецца выстава, прымеркаваная да 85-годдзя Віцебскай вобласці, якая працуе ў раённым цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці. У экспазіцыі – работы таленавітых майстроў народных рамёстваў Глыбоччыны, якія зберагаюць і памнажаюць культурныя традыцыі краю.

Асаблівае месца займаюць на выставе славутыя глыбоцкія маляваныя дываны. Народны майстар Беларусі Святлана Скавырка прадставіла некалькі новых “маляванак”, якія расказваюць пра святы беларускага народнага календара.

Здзіўляюць саламяны жывапіс Дар’і Бельскай, на карцінах якой расцвітаюць дзівосныя залатыя кветкі, выцінанкі Юліі Арэхавай і гліняныя вырабы Арцёма Фаміна, – членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

–На выставе можна пабачыць таксама работы майстроў нороднага клуба народных майстроў “Крыніца”.  Увагі заслугоўваюць вырабы з саломкі, дэкаратыўныя пано па матывах творчасці Язэпа Драздовіча і лялькі з кукурузных “кашулек” – талашу – нашага вельмі рознабаковага майстра Таццяны Ламан, саматканыя паясы і арыгінальныя лялькі-абярэгі Алены Дабравольскай, – праводзіць невялікую  экскурсію кіраўнік творчага аб’яднання Святлана Кавальчук.

– Заўсёды падабаюцца нашым наведвальнікам лазовыя “творы” Святланы Навойчык. Яе кашы і кошыкі, здаецца, самі просяцца ў рукі. Яшчэ адзін доказ таго, што ў рэчаў з прыродных матэрыялаў – асаблівая энергетыка. Не магу не адзначыць работы маладога майстра, студэнткі-глыбачанкі Любові Семеш, якая таксама займаецца лазапляценнем. Спадзяюся, што ў глыбачан яшчэ будзе магчымасць бліжэй пазнаёміцца з яе творчасцю.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru