У Глыбоцкім Доме рамёстваў працуе выстава народных майстроў Беларусі Веры Байковай і Марыі Ермаловіч

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

“Жывая нітка традыцый” – так называецца выстава, якая з 18 студзеня працуе ў Глыбоцкім Доме рамёстваў. На ёй прадстаўлены работы нашых землякоў, народных майстроў Беларусі Веры Байковай і Марыі Ермаловіч.

І Вера Васільеўна, і Марыя Вячаславаўна адпрацавалі ў Глыбоцкім Доме рамёстваў больш за дваццаць гадоў. Падчас працы займаліся даследваннем і аднаўленнем старажытных рамёстваў – ткацтва і саломапляцення, традыцыі якіх ледзь не былі страчаныя напрыканцы мінулага стагоддзя. Менавіта дзякуючы гэтым таленавітым жанчынам жывая нітка традыцый не перарвалася.

Зараз вялікая калекцыя кілімаў, посцілак, сурвэтак, паясоў і рушнікоў, створаных Верай Байковай, а таксама дэкаратыўныя вырабы с саломкі Марыі Ермаловіч – лялькі, шкатулкі, тэматычныя кампазіцыі захоўваюцца ў Доме рамёстваў.

Вырабы таленавітых майстроў можна ўбачыць на выставе.

Фото Анастасии СТАНКЕВИЧ.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал. Будьте в курсе самых главных новостей!



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru