Паважаныя работнікі культуры і ветэраны сферы!
Шчыра віншуем з Днём работнікаў культуры ўсіх, хто працуе ў гэтай стваральнай сферы, хто аддае ўсяго сябе нялёгкай і высакароднай справе захавання і развіцця багатых традыцый нашай культуры!
Грамадска-палітычныя падзеі, святочныя і іншыя мерапрыемствы Глыбоччыны не абыходзяцца без актыўнага ўдзелу прадстаўнікоў устаноў культуры.
Упэўненыя, што ваш пастаянны творчы пошук і надалей будзе накіраваны на захаванне і прымнажэнне лепшых культурных традыцый нашага рэгіёну, далейшае развіццё ўсіх відаў мастацтва з мэтай адраджэння ў нашым грамадстве такіх агульначалавечых каштоўнасцей, як дабрата, спачуванне і паразуменне. Культура фарміруе духоўны здабытак нацыі, забяспечвае надзейную сувязь паміж пакаленнямі, уплывае на маральныя асновы грамадства, выхоўвае любоў да Радзімы, да свайго народу.
Вялікі дзякуй ветэранам сферы за неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё культуры Глыбоцкага краю.
Шчыра дзякуем усім работнікам культуры і ветэранам сферы за майстэрства, працавітасць і адданасць прафесіі. Хай здзяйсняюцца вашы самыя заветныя мары! Жадаем вам святочнага настрою, творчых поспехаў, моцнага здароўя і дабрабыту!
З павагай, Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.