Фінішуе ўборка зерневых і зернебабовых сельгаскультур у ААТ “Залатая падкова”. Слаўна пашчыравалі сёлета хлебаробы гэтай гаспадаркі. Па стане на 23 жніўня было намалочана ўжо 3166 тон зерня тон зерня пры сярэдняй ўраджайнасці 35, 7 цэнтнера з гектара.
Камбайнеры ў сельгаставарыстве спрактыкаваныя ў сваёй справе людзі, майстры-прафесіяналы жніўных палёў Павел Волк, Дзмітрый Кавалёнак, Віктар Радзевіч, браты Дзмітрый і Андрэй Стахоўскія.
На адвозцы зерня задзейнічаны чатыры МАЗы. Тут задавалі тэмп вопытныя вадзіцелі Сяргей Лысёнак і Сяргей Коценеў, а таксама малады вадзіцель Дзмітрый Крывёнак, удзельнік конкурсу, арганізаванага БРСМ “Моладзь – на жніве!”.

Жніво ў гаспадарцы стартавала 13 ліпеня. Пачыналі з ўборкі сурэпіцы, потым абмалацілі рапс, і закончылі такім чынам уборку крыжакветкавых 28 ліпеня. Пасля ўбіралі яшчэ і шматгадовыя злакавыя травы на насенне – каля 200 гектараў. А з 3 жніўня ўключыліся ва ўборку зерневых. І вось ужо выйшлі на фініш жніва.
З завяршэннем уборачнай, працаўнікі “Залатой падковы”!

Анатоль Зінкевіч.