У адной з лепшых гаспадарак Глыбоччыны, у сельгаспрадпрыестве “Мнюта” на сёлетнім жніве ўраджайнасць трымаецца на рэкорднай адзнацы – не менш, як паўсотні цэнтнераў з гектара.
Высокая ўраджайнасць дасягаецца найперш дзякуючы працавітасці, адказнасці, майстэрству хлебаробаў і, канешне ж, захаванню тэхналогій.
У калектыве – моцнае ядро механізатарў, вопытных, высокапрафесійных. Яны ўмела разбіраюцца ў тэхналогіях вырошчвання сельгаскультур, у іх заўсёды дагледжаная тэхніка, адрэгуляваныя агрэгаты.
У гэты гарачы час надзейна і зладжана шчыруюць на жніўных палетках працаўнікі УП “Мнюта”. Лепшыя якасці хлебаробскага характару дэманструюць камбайнеры Алег Шынкевіч і Аляксандр Крыкштуль, Аляксандр Гаравы і Андрэй Зайцаў.
На адвозцы зерня з палёў лідзіруе малады вадзіцель Яўгеній Кучынскі. Ад самага пачатку ўборачнай дапамагаюць у адвозцы зерня ад камбайнаў, выдатна працуюць вадзіцелі Ігар Жынь з ААТ “Глыбоцкі аграсэрвіс”, Валерый Карабёнак з МКК і трактарыст гэтага ж прадпрыемства Андрэй Лаўцэвіч. Не нарадуюцца ў гаспадарцы старнным работнікам, навучэнцам трэцяга курса Глыбоцкага дзяржпрафліцэя Антонам Каласоўскім. Аператыўна ўпраўляюцца на прасаванні саломы Арцём Янкоўскі, Сяргей Протас і Яўгеній Міхайлоўскі, на яе адвозцы – Андрэй Каснікоўскі і Пётр Паульскі. На пагрузцы шчыруе Арцём Самуйла.