Паважаныя чыгуначнікі і ветэраны галіны Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём чыгуначніка.
Чыгуначны транспарт быў і застаецца адным з самых надзейных і даступных. Гэтая галіна мае вялікае значэнне для эканомікі і сацыяльнай сферы раёна і Беларусі. Стратэгічна важныя транспартныя артэрыі звязваюць гарады, рэгіёны і краіны, забяспечваюць своечасовую дастаўку грузаў і пасажыраў.
Працавітасць і кампетэнтнасць, высокая адказнасць і ўважлівасць глыбоцкіх работнікаў сталёвых магістраляў – залог стабільнай і безаварыйнай працы чыгункі, павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў.
Дзякуем ветэранам, якія прысвяцілі жыццё гэтай прафесіі, за вашу нялёгкую працу і адданасць абранай справе. Важна, што моладзь захоўвае і памнажае закладзеныя вамі традыцыі.
Жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных перамог!
З павагай, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта А. М. ШУБСКІ, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В. М. ЦЯЛІЦА