Праграміст з душою музыканта

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Глыбачанін Сяргей Лук’янёнак працуе спецыялістам аддзела аўтаматызацыі цэнтра банкаўскіх паслуг №208 у Глыбокім ААТ “ААБ “Беларусбанк”. Але творчай натуры,  якую ён хавае за маніторам камп’ютара, мала  праграмных схем: у вольны час  Сяргей  піша  вершы і музыку. Аб тым, як ён пачаў займацца творчасцю, як  яго творы сталі знакамітымі, а таксама пра планы на будучыню мы і пагаварылі  з ім пры сустрэчы.

Калі творчасць  падала свой голас у вашай душы?

Яшчэ ў пачатковай школе ў мяне быў сшытак, дзе я пісаў свае невялікія аповеды, часцей за ўсё  — мой аўтарскі працяг якога-небудзь мультфільма. Бывала, там з’яўлялася  вершаваная  спроба пяра, сыраватыя радкі,  у якія я спрабаваў укласці сваё  разуменне, адчуванне, уражанні. А вось гітару я  ўзяў у рукі пазней, пасля школы. Спачатку мой брат зацікавіўся гэтым музычным інструментам, а я да яго далучыўся.

Для Вас творчасць — гэта магчымасць адпачыць ад асноўнай працы?

Раней, калі я займаўся праграміраваннем, сапраўды так і было: нейкі час працаваў за камп’ютарам, а пасля пераключаўся на  творчасць, і галава адпачывала. Цяпер цяжка назваць гэта адпачынкам, бо нават калі я не сяжу за сталом з ручкай і лістом паперы, а займаюся іншымі справамі,  у думках я заўсёды  з недапісаным  вершам. Гэта стала настолькі звычайным працэсам для мяне, што я нават не заўважаю таго, як пачынаю падбіраць лепшы для твора радок альбо абдумваць ідэю для новай песні ці новага верша. Пры гэтым я магу займацца чым заўгодна: ехаць на работу, займацца хатнімі справамі, стаяць у чарзе ў магазіне…

Дзе вы шукаеце натхненне для творчасці?

—У эмоцыях. Часцей за ўсё я пішу пра тое, што мяне хвалюе, таму ў літаратурнай скарбонцы ёсць і любоўная лірыка, і грамадзянска-патрыятычныя вершы, і роздумы  пра жыццё.  А яшчэ  мяне натхняюць успаміны. Нядаўна паехаў у вёску і так мяне родныя мясціны захапілі, што хутка песня  напісалася.

Вы  актыўна рэкламуеце  свае песні і вершы ў сацыяльных сетках, а ці даводзілася Вам  выступаць з імі перад жывой аўдыторыяй?

Спробы былі. Маім дэбютам стала мерапрыемства Беларусбанка, якое праходзіла ў Віцебску: там мяне папрасілі прачытаць свой верш. Пазней запрашалі  выступіць з песнямі ў Глыбоцкай гімназіі, дзе вывучаўся мой сын. Спачатку было крыху страшнавата, бо не меў  ніякага вопыту выступлення, а калі пачаў успрымаць кожны выхад на аўдыторыю  як выпрабаванне,  з’явілася жаданне пераадолець яго, і страх адступіў.

Адно з самых папулярных відэа на вашым ютуб-канале — песня, прысвечаная Глыбокаму. Як прыйшла ідэя яе напісання і як  з’явіўся кліп, зняты Дзмітрыем Літвінскім?

Мой сябар хацеў, каб на адной з нашых сустрэч я праспяваў пад гітару некалькі сваіх песняў. З гэтай нагоды я вырашыў  папоўніць свой рэпертуар новай  песняй, якую яшчэ ніхто не чуў. Але доўгі час  нічога вартага не атрымлівалася. Усё змяніла адна з прагулак па Глыбокім: я ішоў  знаёмымі мясцінамі і нечакана для мяне самога  прыйшлі радкі, якія запалі ў душу і якія я дапісаў дома. Так атрымаўся верш, а затым песня “Горад пяці азёр”. Кліп таксама нарадзіўся нечакана. Я паказаў напісаны верш калегу Дзмітрыю Літвінскаму, і ён прапанаваў зняць відэа з глыбоцкімі краявідамі і славутасцямі горада. Сумесная праца нас задаволіла і глыбачанам   спадабалася: яны ставяць “лайкі”, пішуць каментарыі пад відэа.

Як вы пазнаёміліся са спявачкай Наталляй Владзі, якая запісала песню на ваш верш “Вер у сябе”?

Мы сачылі за творчасцю адзін аднаго ў сацыяльных сетках: ставілі “лайкі”, каментавалі пасты.  Мне падабалася, як  Наталля чытае чужыя вершы і калі яна  папрасіла дазволу на выкананне маіх, я згадзіўся.  Верш “Вер у сябе”, на які Наталля з майго дазволу напісала музыку, можна сказаць, набыў другое жыццё ў выглядзе новага твора. Гэта песня  на ютуб-канале сумарна набрала амаль 600 тыс. праглядаў.

На ваш погляд, творчасць павінна быць заняткам для душы ці прыносіць  матэрыяльныя дывідэнды?

Не бачу нічога дрэннага ў тым, што справа, якая падабаецца, прыносіць прыбытак. Лічу, што ў такім выпадку чалавек, наадварот, выйграе: ён займаецца тым, што любіць, і мае   сродкі для  далейшага самаразвіцця альбо для стварэння хоць невялікай, але  “падушкі” фінансавай бяспекі. Спадзяюся, што калі-небудзь і мая творчасць манетызуецца.

Якія вашы далейшыя планы?

Творчасць канкрэтнаму планаванню не падпарадкоўваецца, таму проста жыву, пішу вершы і  музыку да іх і лічу, што мае самыя лепшыя верш і  песня яшчэ наперадзе.

У вашай сям’і яшчэ хто-небудзь займаецца творчасцю?

Вершаў і песняў  ніхто не піша, у гэтым плане я працую  за ўсіх. Але я разглядаю  як творчасць  схільнасць да  вывучэння замежных моў, а таму ў сям’і ў мяне яшчэ двое творчых людзей: жонка выкладае замежную мову ў раённай гімназіі, а сын  — студэнт  Мінскага лінгвістычнана ўніверсітэта, будучы настаўнік. Галоўнае, што мы не перашкаджаем адзін аднаму, з разуменнем адносімся да асабістых  захапленняў  і паважаем права выбару на свой інтарэс.

Гутарыла Кацярына Курдо.

Спасылкі на сацыяльные сеткі Сяргея:

Ютуб: https://www.youtube.com/channel/UCLYFbE6QQXsOmNSCyeHCNTQ

Інстаграм: https://www.instagram.com/sergey.lukyanenok/?igshid=YmMyMTA2M2Y%3D

Вконтакте: https://vk.com/lso.sppch

Прапануем нашым чытачам творы Сяргея Лук’янёнка:

Песня «Город пяти озёр»

1.

на старой Смоленской дороге,

укрытой навесом туманных седин

стоит себе город в домах невысоких,

среди живописных холмистых равнин.

в нём улочки скрыты густыми ветвями,

и с птичьих высот — как зелёный шатёр

блестит куполами, пленит фонарями,

город пяти озёр.

 2.

на старой Смоленской дороге,

видавшей французский колёсный лафет

видавший солдат самой разной эпохи,

стоит себе город шестьсот с лишним лет

печальны истории были страницы,

тот ужас войны, её чёрный костёр.

но время прошло и сумел возродиться

город пяти озёр.

 3.

на старой Смоленской дороге,

на новых маршрутах торговых путей

сейчас этот город не зная тревоги,

радушно встречает друзей и гостей.

встречает садами в вишнёвой вуали,

и звон колокольный ласкает простор.

встречает весельем своих фестивалей

город пяти озёр.

Припев:

город пяти озёр — город уютный, милый,

город пяти озёр — город родной, любимый.

сколь миновало веков но он красив и молод,

город пяти озёр — это Глубокое город!

Песня “Верь в себя”

1.

Когда холод на землю спускается,

И туман свою стелет постель,

Когда сердце от боли сжимается,

От печали напрасных потерь.

Не сдавайся в сомнения томные,

В зелье горьком ответ не ищи.

Посмотри в отраженье оконное,

Будет лучше! – на нём напиши!

Припев:

Сколько люди живут, столько учатся,

Но не каждый простое поймёт:

Верь в себя – и всё точно получится,

Верь в себя – и тебе повезёт.

Сколько люди живут, столько учатся,

Но не каждый увидит из книг:

Верь в себя – и всё точно получится,

Верь в себя – и не слушай других.

2.

После взгляда судьбы предвзятого,

Ядовитых, предательских стрел.

Не считай всех вокруг виноватыми –

Это слабых досадный удел.

Даже горечь щемящую самую, 

Не держи в глубине, не держи.

Будет лучше! – пусть фразу банальную,

Лишний раз себе твёрдо скажи!

Стихи “О добрых людях”

Вы знаете, мир не без добрых людей,

И это не сбитая временем фраза.

Они среди нас, в суете этих дней,

Вот только заметны не все и не сразу.

По внешности нету особых примет,

Обманчив и статус, и возраст порою.

Но выдаст, их скромно оставленный след,

Сияющий нежно в сердцах теплотою.

Вы спросите: много таких ли кругом,

Героев, волшебников, рыцарей света?

Могу, без сомнений, назвать большинством –

На них ведь и держится эта планета!



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru