Віншаванне кіраўніцтва Глыбоцкага раёна з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта і Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і з семдзесят восьмай гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, хто цэніць нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.

Адзначаючы гэты дзень, мы аддаём даніну памяці загінуўшым воінам, дзякуем ветэранам за іх вялікі подзвіг, успамінаем добрым словам пасляваенныя пакаленні, якія аднавілі краіну з руін, выказваем словы ўдзячнасці жыхарам раёна, якія добрасумленнай працай умацоўваюць эканоміку, надзейна забяспечваюць бяспеку краіны, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.

Мы ўдзячныя нашым продкам, якія выстаялі ў неверагодна жорсткай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, за мірнае неба і спакой на зямлі, і наш грамадзянскі абавязак – пакінуць такую ж спадчыну сваім нашчадкам.

У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту! Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цяплом, поспехамі і новымі дасягненнямі!

Са святам, дарагія землякі!

Старшыня Глыбоцкага райвыканкама А.М. Шубскі і старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В.М. Цяліца.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru