Усіх іх старасць дома не застане… У гарадскім Доме культуры прайшоў конкурс бабуляў

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

26 красавіка ў рамках  рэалізацыі сацыяльнага праекта “У гармоніі з узростам” у гарадскім  Доме культуры прайшоў конкурс бабуляў. Мерапрыемства   падрыхтавала і правяла мастацкі кіраўнік народнага клуба ветэранаў вайны і працы “Маналіт” Тамара Калантай пры дапамозе акампаніятара і спевака Валерыя Мурзіча.

У конкурсе ўдзельнічалі Таццяна Бельская, Ніна Жук, Таццяна Ломыш, Галіна Раманчук, Ліанела Сабыніч і Антаніна Шыпко.

Бабулі і прабабкі, маладыя душой, таленавітыя, мастравітыя   прадстаўлялі візітную картку, у якой расказвалі пра сябе і сваю сям’ю. Успаміналі  калыханкі, якія яны спявалі сваім унукам і расказвалі іх любімыя казкі. Былі ў ролі мадэляў і прадстаўлялі моднае ўбранне, пашытае ўласнымі рукамі. Яны спявалі, чыталі вершы, танцавалі падыспань, кракавяк, вальс, твіст,  польку беларускую. Дэманстравалі падзелкі, якімі займаюцца ў вольны час,  частавалі прысутных смачнымі пірагамі, спечанымі па ўласных рэцэптах.

Перамаглі іхні задор, пазітыў, энергія, якая ўласціва маладым, талент  і жаданне жыць цікава ў любым узросце.

Старшыня  раённага савета ветэранаў уручыў  бубулям-канкурсанткам салодкую прадцукцыю Глыбоцкага МКК, а  таксама дыпломы ў намінацыі  “Бабуля казачніца” —  Леаніле  Сабыніч, “Бабуля паэтэса” – Таццяне Ломыш, “Бабуля грацыя” – Галіне Раманчук, “Бабуля майстрыха” – Ніне Жук, “Бабуля модніца” – Таццяне Бельскай, “Бабуля весялушка” – Антаніне Шыпко.

Старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Развадоўскі, старшыня раённай арганізацыі РГА “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа” Ірына Кучарава, павіншавалі жанчын з перамогай, пажадалі здароўя, натхнення,  творчасці  і  ўручылі ўсім удзельніцам памятныя падарункі.

Больш падрабязна пра цікавы конкурс чытайце ў майскіх нумарах “Весніка Глыбоччыны”.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2026

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru