Урачыстая цырымонія прайшла ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі ўжо восьмы па ліку раз.
Узнагароджанне праходзіла ў дванаццаці намінацыях. “Лепшым спартсменам года” прызнаны Максім Янковіч, “Маладой сям’ёй года” — Яўген і Алена Карнюхіны, якія прыйшлі на свята з сыночкам Мацвеем. “Маладым прадпрымальнікам года” стаў шматдзетны тата Аляксандр Кіслюк, “Лепшым сябрам маладзёжнага атрада аховы правапарадку” – Аляксандр Гайдучонак.
У ліку пераможцаў у намінацыях “Малады спецыяліст года” — Ірына Волкава, “Прафсаюзны актывіст” — Сняжана Вахавіч, “Адкрыццё года” – Марыя Грыцкевіч, “Валанцёр года” — Надзея Міхеенкава, “Лідар года” — Валерыя Федзічкіна, “Разумніца года” – Вікторыя Волкава, «Творчы прарыў года» — Кацярына Глябкоўская, «Праект года» — Анастасія Вайцяховіч.
Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч уручыла Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама індывідуальнаму прадпрымальніку Юліі Морхат за актыўную грамадзянскую пазіцыю, развіццё валанцёрскага руху ў раёне і ўдзел у сацыяльна-значымых акцыях, а таксама другому сакратару РК ГА “БРСМ” Алесі Шыпіла за высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у рэалізацыю маладзёжнай палітыкі ў раёне.
Больш падрабязна пра мерапрыемства чытайце ў бліжэйшых нумарах газеты “Веснік Глыбоччыны”.