У гэтыя вясновыя дні сэрцы людзей напаўняюцца светлай велікоднай радасцю. Свята Вялікадня ўмацоўвае веру ў перамогу міру, дабра і справядлівасці, аб’ядноўвае ўсіх нас на аснове традыцыйных духоўных каштоўнасцей, падахвочвае да здзяйснення добрых спраў і ўчынкаў, спагады і міласэрнасці, звяртае да развагаў аб вялікім сэнсе ахвяры ў імя любові і надзеі, абуджае імкненне жыць сумленна.
Шчыра жадаем, каб гэтыя вясновыя святочныя дні сталі для ўсіх жыхароў Глыбоччыны радаснымі, сагрэлі вашыя сэрцы цеплынёй адносін з роднымі і блізкімі, напоўнілі вашы дамы паразуменнем і светам. Няхай гэтае свята прынясе дабро, шчасце, здароўе, хай здзейсняцца ўсе вашы мары і добрыя пажаданні!
З павагай, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта А. М. ШУБСКІ, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В. М. ЦЯЛІЦА.