У Глыбокім працуе перадсвяточны кірмаш

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

На цэнтральнай плошчы ў  Глыбокім  працуе перадвелікодны кірмаш. Сваю прадукцыю гараджанам прапаноўваюць СУП ”Мярэцкія”, Глыбоцкая птушкафабрыка, Глыбоцкія мясакамбінат і хлебазавод.

Алена Ерамёнак прапаноўвае пакупнікам сем гатункаў сыроў па кошце ад 14 рублёў 65 капеек да 25  рублёў 76 капеек за кілаграм. Сыры тут, як кажуць, на любіцеля: “Капрыз” і “Сетаўскі”, “Залескі двор” і “Глыбоцкі з папрыкай”,  джыл, “Арыгінальны вэнджаны” і “Адыгейскі мяккі”. Было зранку ў продажы і масла сметанковае “Расінка” па 16 рублёў за кілаграм, але яго разабралі за пару гадзін.

Глыбоцкі хлебазавод прапануе  кулічы  ад 1,80 да 4,20, булкі, пірагі з рознай начынкай, торты. Прадукцыя  карыстаецца попытам, бо для свята  — гэта лепшыя пачастункі. Прадаўцы Святлана і Галіна з фірменнага магазіна Глыбоцкага мясакамбіната прадаюць не толькі каўбасныя вырабы, фарш, катлетнае мяса,  грудзінку, але  малочныя кансервы Глыбоцкага МКК, бо гэта прадпрыемствы аднаго структурнага падраздзялення. Яйкі на свята можна купіць па 2.50 і па 2.00 рублі.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru