Выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны перазвон” працуе з 8 красавіка ў Глыбоцкім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці.

На выставе – немалы асартыменты падарункаў да свята: ад лазовых кошыкаў і падставак для яек да вельмі мілых цацак для ўпрыгажэння інтэр’ера.

І самае галоўнае – усе сувеніры выраблены рукамі таленавітых майстроў раённага Дома рамёстваў і народнага клуба народных майстроў “Крыніца”.

Спяшайцеся на выставу за падарункамі для родных і блізкіх і добрым настроем.
