Удзел у ім прынялі шматдзетныя сем’і глыбачан Аляксандра і Юліі Лаўрыновічаў, Дзмітрыя і Алёны Шаршунс, Аляксандра і Алены Пашкевічаў, Дзмітрыя і Марыны Панцялеяў, Віктара і Елізаветы Ромель і сям’я Віктара і Наталлі Сіняўскіх з вёскі Мацюкова.
Канкурсанты разам з дзецьмі рыхтавалі дамашняе заданне і прадстаўлялі візітку сям’і пад назвай “Радавод”. У другой намінацыі “Гісторыя маёй сям’і ў гісторыі майго краю” таты, мамы і іх дзеці расказвалі, што карыснага яны робяць для росквіту сваёй маленькай радзімы, які асабісты ўклад уносіць кожны з іх ва ўмацаванне прэстыжу раёна і рэкламаванні яго дасягненняў.
Падводзячы вынікі конкурсу, старшыня раённага Савета дэпутаў Вера Цяліца адзначыла, што сёння кожная сям’я – пераможца.
— Вы здолелі пераканаць прысутных, наколькі ўсе таленавітыя, дружныя, крэатыўныя, вясёлыя, шчаслівыя і расказалі пра гэта з раённай сцэны, — сказала Вера Міхайлаўна і ўручыла ўдзельнікам кветкі, каштоўныя падарункі, сертыфікаты і салодкія прызы.
Самай творчай прызнана сям’я Віктара і Наталлі Сіняўскіх, крэатыўнай – сям’я Аляксандра і Алены Пашкевічаў, самай дружнай – сям’я Дзмітрыя і Марыны Панцялеяў.
Трэцяе месца ў конкурсе заваявала сям’я Віктара і Елізаветы Ромель, другое – Аляксандра і Юліі Лаўрыновічаў, першае — сям’я Дзмітрыя і Алёны Шаршунс.
Каштоўныя падарункі, сертыфікаты, кветкі прадстаўлены раённым выканаўчым камітэтам, раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, грамадскімі раённымі арганізацыямі “Беларускі Саюз жанчын”, “Белая Русь” і “БРСМ”.