Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём супрацоўнікаў ваенных камісарыятаў Рэспублікі Беларусь!
Вы з гонарам выконваеце свой воінскі абавязак, прафесійна і эфектыўна вырашаеце шырокі спектр задач у інтарэсах абараназдольнасці дзяржавы, годна выконваеце пастаўленыя перад вамі задачы па забеспячэнні мабілізацыйнай гатоўнасці і прызыву грамадзян на ваенную службу. На вас ляжыць велізарная адказнасць па падрыхтоўцы надзейных будучых абаронцаў Радзімы.
Хай прафесіяналізм і мудрасць, уласцівыя вам, дапамагаюць у вырашэнні розных задач, якія нязменна ставіць перад намі жыццё.
Асобныя словы падзякі выказваем нашым заслужаным ветэранам. Ваш уклад у патрыятычнае выхаванне і станаўленне нашай моладзі складана пераацаніць.
Ад усёй душы жадаем супрацоўнікам і ветэранам ваеннага камісарыята моцнага здароўя, крэпасці духу, міру, дабра і дабрабыту ў вашых сем’ях! Стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні і далейшых поспехаў у вашай паўсядзённай службе!
З павагай, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі і старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца.