Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прайшла 15 сакавіка ў Сафійскім саборы ў Полацку.


Мерапрыемства пачалося з выступлення старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна, у якім ён зрабіў акцэнты на абласных дасягненнях у розных галінах і сферах дзейнасці. Затым Аляксандр Міхайлавіч павіншаваў заслужаных і паважаных працаўнікоў Віцебшчыны, чыя праца мацуе эканамічны дабрабыт і спрыяе развіццю рэгіёнаў і краіны ў цэлым.
Працягам цырымоніі стала ўручэнне ўзнагарод пяцідзесяці лепшым работнікам вобласці.

У намінацыі “Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка” Аляксандр Субоцін уручыў узнагароду начальніку раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандру Казаку.

Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам. У сценах Сафійскага сабора прагучалі класічныя творы – арыі, рамансы, уверцюры да балета — І. Баха, Г. Свірыдава, Я. Голанда, В Моцарта, Ф. Брыксі і П. Флетчара у выкананні камернага аркестра “Еўропа-Цэнтр” пры ўдзеле арганіста, артысткі Рэспублікі Беларусь Ксеніі Пагарэлавай і музыкантаў Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа.
