Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў сардэчна віншуем вас з адным з самых значных святаў нашай дзяржавы – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыя не толькі замацавала дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, дэмакратычныя прынцыпы фарміравання ўлады і грамадства, але і вызначыла далейшае развіццё краіны, стала арыенцірам для правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.
Мы ўсе хочам бачыць нашу краіну моцнай і квітнеючай, а Глыбоччыну – рэгіёнам, які дынамічна развіваецца, камфортным для пражывання людзей, спрыяльным для развіцця вытворчасці, бізнесу і прыцягнення інвестыцый, таму жыхары Глыбоччыны прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, радасці і дабрабыту.