Наталля Чаславаўна па прафесіі – фінансіст, а дома – любімая жонка і матуля.
Дзень 10 сакавіка прынёс жанчыне нечаканую радасць: начальнік райаддзела міліцыі Валерый Круклінскі ўручыў ёй ганаровую ўзнагароду – медаль “Жонцы супрацоўніка міліцыі” ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.
Валерый Геранімавіч павіншаваў Наталлю Чаславаўну, жонку старшага інспектара прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Віталя Кукавенкава, з узнагадодай і 25-годдзем сумеснага жыцця, пажадаў жанчыне здароўя, кахання, сямейнага даўгалецця і дабрабыту.