Урачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў Парку Перамогі 4 сакавіка. Супрацоўнікаў міліцыі павіншавалі старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі і старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца.
Узнагароды лепшым афіцэрам міліцэйскай службы ўручылі начальнік раённага аддзела міліцыі Валерый Круклінскі, ваенны камісар Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Сяргей Краснадубскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Карніловіч, другі сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Алеся Шыпіла.
Словы падзякі за нялёгкую службу прысутным работнікам міліцыі выказалі і пажадалі ім мірнага неба над галавой, здароўя, шчасця, дабрабыту і зорак на пагонах пракурор Глыбоцкага раёна Ігар Валынец, старшыня ветэранскай арганізацыі райаддзела Анатоль Захарэвіч, ветэран службы Віктар Васюковіч.
Падзякі начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама і кветкі Валерый Круклінскі ўручыў матулям Аксане Купрыенка і Лідзіі Петух за годнае выхаванне сыноў, афіцэраў міліцыі Аляксея Купрыенкі і Леаніда Карзянка.
Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць пра работнікаў міліцыі, якія загінулі, выконваючы свой абавязак, і ўсклалі кветкі да стэлы.