— Пра тое, што мужчына не прыйшоў дамоў 5 студзеня, яго родныя паведамілі выратавальнікам толькі праз пяць дзён, 10 студзеня. Быў страчаны час: снег і мароз знішчыў за гэтыя дні ўсе “сляды”, якія маглі б падказаць, у якім месцы ўтапіўся чалавек, — гаворыць начальнік выратавальнай станцыі на возеры Мушкат Павел Зубко. – 10,11, 13 і 14 студзеня, а затым яшчэ ў лютым мы праводзілі на возеры выратавальныя работы. Дванаццаць разоў вадалазы спускаліся пад лёд, прачэсвалі дно па экваторыі Кагальнага, але безвынікова. Сёння, 1 сакавіка нам паступіла паведамленне з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях аб тым, што на паверхні возера знойдзена цела чалавека. Вадалазы Аляксей Закрэўскі і Сяргей Талстыка высеклі цела з ледзяной глыбы, а затым супрацоўнікі РАНС на спецыяльных доўгіх санках даставілі яго на бераг.
Па інфармацыі, гэта той самы мужчына, які лічыўся прапаўшым без вестак з 5 студзеня гэтага года.