Галасуе Каміншчына ардэнаносная

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

27 лютага выязная брыгада ў складзе  вадзіцеля школьнага аўтобуса Пятра Кучынскага і  намесніка загадчыцы па гаспадарчай частцы Азярэцкай дзіцячы сад–сярэдняй школы Алесі  Зайцавай праводзілі галасаванне на даму ў вёсцы Каміншчына.

Наш маршрут пачаўся ад дома Антона  Садоўскага. Антон Казіміравіч служыў  у авіяцыйнай дывізіі пад Днепрапятроўскам на Украіне, быў камандзірам узвода. Пасля дэмабілізацыі  працаваў  брыгадзірам паляводчай брыгады “Каміншчына”. За пяцігодку ў  брыгадзе  ўраджайнасць з 12 дарасла да 45 цэнтнераў з гектара. Плённая праца Антона Казіміравіча была адзначана ордэнам Леніна, пазней —  працоўнымі медалямі. У Антона Казіміравіча 44 гады працоўнага стажу і шмат цікавых успамінаў.  Антон Казіміравіч разам з жонкай Фаінай Іванаўнай, былой настаўніцай Азярэцкай СШ, выгадавалі двое дзяцей, дачакаліся ўнукаў і праўнукаў. Антон Казіміравіч аддаваў свой голас  за  такую неабходную для пажылых людзей бясплатную медыцыну і  бясплатную адукацыю для маладых, за мір і спакой на беларускай зямлі.

Антон Казіміравіч.

Ірына Садоўская з Каміншчыны – медалістка, ударніца працы, больш за дваццаць гадоў адпрацавала цялятніцай, мела  вялікія прывагі, заслужаныя гонар і павагу. Цяпер жанчына жыве адна, але з радасцю чакае з дарог  сына, унукаў і праўнукаў. Кажа, што пенсію зарабіла добрую, а таму на пачастункі для дарагіх гасцей грошы хапае. Ірына Міхайлаўна галасавала за бяспеку, за сацыяльную накіраванасць дзяржаўнай палітыкі, якая з’яўляецца абярэгам для найбольш уразлівых катэгорый насельніцтва, у тым ліку і вяскоўцаў.

Ірына Садоўская.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru