– Маё сэрца перапаўняе пачуццё шчасця і радасці ад таго, што жыву ў найпрыгажэйшай, чыстай, сінявокай Беларусі, краіне, дзе свята зберагаюць памяць пра гераічнае мінулае народа, шануюць спадчыну, даражаць працоўнымі набыткамі і памнажаюць іх.
Гісторыя сведчыць: як не спрабавалі драпежныя цёмныя сілы закаваць наш народ у кайданы няволі, як не стараліся пазбавіць нас роднай мовы, культуры, вынішчыць фізічна – не змаглі. І цяперашнім неціхотным часам наш народ-патрыёт не аддасць сваю любімую Радзіму нашчадкам фашысцкіх крумкачоў.
Упэўнена, сваю шчырую адданасць Бацькаўшчыне мы дружна дакажам падчас рэферэндуму. Асабіста я прагаласавала датэрмінова. Апускала бюлетэнь з гонарам і ўпэўненасцю, што наша абноўленая Канстытуцыя будзе поўнасцю дпавядаць усім сучасным патрабаванням, забяспечыць стабільнасць, мір і свабоду нам, нашым дзеткам і ўнукам. Галасавала за далейшае развіццё і працвітанне Беларусі. Упэўнена, усе мае землякі падтрымаюць мяне ў гэтым.