#ЧАМУ Я ПАЙДУ НА РЭФЕРЭНДУМ? Старэйшына вёскі Кухты Галіна ХАХОЛКА

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

– Я без слёз не магу глядзець тэлевізар, дзе паказваюць цяперашнія падзеі на Данбасе. Людзі вымушаны пакідаць родныя дамы, каб застацца жывымі. А ў нас ціха, спакойна – чаго больш хацець?

У сувязі з трывожнай сітуацыяй у свеце пастаянна думаю пра дзяцей і ўнукаў. Мая дачка па прафесіі – эпідэміёлаг, ваеннаабавязаная. Старэйшы ўнук Дзяніс заканчвае Наваполацкі ўніверсітэт, вясной пойдзе ў армію, меншы за ім падцягваецца – яму таксама трэба будзе служыць. І я, як маці, хачу, каб мая дачка была гаспадыняй, а не салдаткай; каб мае ўнукі служылі ў сваёй Беларусі і вучыліся абараняць радзіму на вучэбных палігонах, а не ў зоне ваенных дзеянняў; каб пажылыя людзі мелі такое ж, як цяпер, медыцынскае, гандлёвае, бытавое абслугоўванне; каб усе мы, жывучы сёння, ведалі, што будзем мець заўтра – гарантавана ціхае, светлае, працавітае…

У жыцці здараюцца ўсялякія сітуацыі, але мне важна ведаць, што ў любой бядзе чалавека не пакінуць ні дзяржава, ні людзі. Клопат пра чалавека закладзены ў аснову Канстытуцыі, таму я пайду на рэферэндум і сваім выбарам падмацую дзяржаўную пазіцыю.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru