– Рэферэндум – гэта своеасаблівы адпраўны пункт для руху наперад, для пачатку новага этапу ў развіцці нашай незалежнай і міралюбівай краіны. Абавязкова іду на рэферэндум і аддаю свой голас за суверэнную Беларусь, за нашу нацыянальную самабытнасць, за захаванне памяці пра гераічны подзвіг нашых бацькоў і дзядоў, за ўмацаванне сямейных каштоўнасцей.
Мне вельмі імпануе тое, што кіраўніцтвам нашай краіны ўдзяляецца пільная ўвага развіццю сяла, сельгасвытворчасці. Таму я, канешне ж, галасую за далейшае развіццё аграрна-прамысловага комплексу краіны, за мір і спакой на нашай зямлі.
За тры дзесяцігоддзі наша Беларусь непазнавальна змянілася, расквітнела, папрыгажэла. Якраз на гэты час выпала маё станаўленне і сталенне. Я скончыў Удзелаўскую сярэднюю школу, атрымаў спецыяльнасць трактарыста-машыніста, адслужыў у арміі і вярнуўся дамоў, стаў працаваць у гаспадарцы. Тут у родных мясцінах сустрэў сваю адзіную каханую, тут нарадзіліся нашы дзеці. Ад сельгаспрадпрыемства нам выдзелілі дом. Радуемся жыццю, працуем, гадуем дзетак, з аптымізмам глядзім наперад.
Хутка вясна пакліча нас, хлебаробаў, у поле. Калі шчыра, то ўжо засумаваў, і па паху свежаўзаранай зямлі, і па першай квецені і зелені садоў. Хочацца сеяць, крочыць наперад, радавацца жыццю.