– Па абавязку прафесіі я маю дачыненне да напаўнення дзяржаўнага бюджэту, за сродкі якога ў раёне рэалізуюцца сацыяльныя праграмы і праекты ў розных сферах жыццядзейнасці. Сістэма збору падаткавых адлічэнняў адшліфаваная гадамі, працуе без збояў, гарантуе жыхарам раёна надзейную сацыяльную абарону ў складаных і непрадбачлівых сітуацыях, а таму лічу, што яе трэба захаваць.
Як дзяржаўны служачы падтрымліваю Канстытуцыю нашай краіны ў плане неабходнасці эканамічнага развіцця і росту, што з’яўляецца адной з важных умоў прагрэсу грамадства. Як кіраўнік разумею, наколькі важнымі ў калектыве з’яўляюцца прынцыпы партнёрства, узаемаразумення і ўзаемадапамогі. Важныя яны і ў рамках узаемаадносін паміж людзьмі, чалавекам і дзяржавай, паміж прафесійнымі і сацыяльнымі групамі ў грамадстве, а таму прапісаны ў Канстытуцыі для іх умацавання.
Хачу, каб дзеці раслі здаровымі, каб у маладых людзей была магчымасць вучыцца, атрымаць любімую прафесію, быць фінансава забяспечанымі і шчаслівымі.
Упэўнена, што добрасумленна і настойліва працуючы, кожны з нас зможа ажыццявіць задуманае, але пры адной умове: мы разам будзем захоўваць і берагчы мір, які ляжыць у аснове нашай Канстытуцыі. Таму я падтрымаю яе і рэалізую сваё законнае права выбару.