Кіраўніцтва раёна віншуе Глыбачан з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Дзень абаронцаў Айчыны сімвалізуе мужнасць, стойкасць, адвагу ўсіх, хто надзейна ахоўвае мір і спакой грамадзян, адстойвае нацыянальныя інтарэсы, умацоўвае палітычную і эканамічную незалежнасць краіны, сумленна і самааддана служыць Айчыне і заўсёды гатовы стаць на яе абарону.

Кожны з нас уносіць свой уклад у абарону Радзімы, сумленна выконваючы свой абавязак, аберагаючы спакой блізкіх і родных людзей, імкнучыся працаваць на карысць нашага Глыбоцкага раёна і Беларусі, забяспечваючы яе дабрабыт і росквіт.

Мы схіляемся перад мужнасцю і адвагай нашых салдат і аддаём даніну глыбокай павагі воінам усіх пакаленняў, героям Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікам лакальных узброеных канфліктаў, тым, хто аддаў сваё жыццё за мір і спакой грамадзян.

У гэты святочны дзень мы гаворым словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, усім воінам, якія стаялі і сёння стаяць на абароне рубяжоў краіны. Дзякуй вам за вернасць абавязку, за вернасць Айчыне! Ад усяго сэрца жадаем вам дабра і міру, цяпла і ўтульнасці, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

З павагай, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта А. М. ШУБСКІ,
старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В. М
. ЦЯЛІЦА.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru