Вечар-ушанаванне “Ён пісаў на мове, сэрцу зразумелай”, прысвечаны 70-гадоваму юбілею з дня нараджэння былога дырэктара СШ №3, паэта і прафсаюзнага дзеяча Віталя Гарановіча, прайшоў 31 студзеня ў раённай бібліятэцы.
На мерапрыемстве ўспамінамі пра Віталя Рыгоравіча дзяліліся яго жонка Лілія Анатольеўна, член Савета раённай арганізацыі РГА ”Белая Русь”, былая вучаніца Віталя Гарановіча, цяперашняя настаўніца, намеснік дырэктара Карабоўскай школы Галіна Кухта. Песні на вершы паэта выканала кампазітар Ганна Шакола. Верш, прысвечаны гэтаму таленавітаму чалавека, напісаны Зояй Акулёнак, прачытала вядучая Жанна Юркевіч.
Прысутныя глядзелі фотаархіў паэта, чыталі яго вершы, разам спявалі песні, прысвечаныя Глыбокаму, вядомыя і любімыя многімі.