Па меркаваннях, 5 студзеня гэтага года на возеры Кагальным у цэнтры Глыбокага патануў рыбак. Як паведамлялася раней, супрацоўнікі Глыбоцкага таварыства выратавання на водах (ТВАД) і раённага адзела па надзвычайных сітуацыях абследвалі возера і знайшлі непадалёк ад берага пакінуты веласіпед і рыбацкія прылады.
– Пошукавыя работы вяліся 10 і 11 студзеня, але вынікаў не прынеслі. Справа ўскладнілася тым, што аб прапажы маладога мужчыны родныя паведамілі толькі праз тры дні пасля яго знікнення. У месцы, дзе ён мог праваліцца пад лёд, глыбокая вымоіна, дно ілістае, бачнасць нулявая, таму пакуль і вынік такі ж. 13 студзеня на Кагальным працуюць вадалазы выратавальнай станцыі на Мушкаце Аляксей Закрэўскі, Пётр Снарковіч, Аляксандр Савіцкі і іх калегі-выратавальнікі пад кіраўніцтвам начальніка станцыі Паўла Зубко.