Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем са святам Нараджэння Хрыстова!
Светлае Раство – чыстая крыніца веры, міласэрнасці і чалавекалюбства. Яно звяртае нас да вытокаў спрадвечных духоўных традыцый і высокіх ідэалаў маралі.
У гэтыя святочныя дні асабліва адчуваецца важнасць спрадвечных каштоўнасцей, якія ствараюць аснову чалавечага шчасця і аб’ядноўваюць мільёны веруючых хрысціян.
Чароўнае святло Віфліемскай зоркі асвятляе жыццёвы шлях кожнага чалавека, прыносіць мір і згоду ў кожны дом, напаўняе нашы сэрцы дабрынёй і любоўю да родных і блізкіх, дапамагае споўніць запаветныя мары і жаданні. Няхай гэтыя ўзнёслыя пачуцці заўсёды будуць з вамі, умацуюць веру і надзею ў вашых сем’ях.
Ад усяго сэрца жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і душэўнай цеплыні, дабрабыту, поспехаў, узаемаразумення, радасці, святочнага настрою.
Са святам! З Нараджэннем Хрыстовым!
З павагай, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта А.М. Шубскі, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В.М. Цяліца.