Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў сацыяльнай абароны з прафесійным святам

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Паважаныя работнікі сацыяльнай абароны Глыбоцкага раёна!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесіянальным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны.

Занятасць насельніцтва, дзяржаўная падтрымка сем’яў, стварэнне бяспечных умоў працы, пенсійнае забеспячэнне – гэта далёка не ўсе задачы, якія выконваюцца вашай службай.

Прафесія сацыяльнага работніка патрабуе не толькі ведаў і высокай кваліфікацыі, але і асаблівага душэўнага стану.

Усе ўстановы сацыяльнай абароны і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна, спецыялісты працуюць дзеля таго, каб максімальна і на самым якасным узроўні падтрымаць любога чалавека, які трапіў у цяжкае становішча. Сваёй добрасумленнай працай, бескарыслівасцю, уменнем суперажываць вы ўносіце ў жыццё людзей дабро, веру і міласэрнасць.

Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, добрага настрою, далейшых поспехаў у вырашэнні пастаўленых задач, сямейнага цяпла і ўвагі блізкіх. Няхай вашы сэрцы заўсёды будуць шчодрымі на дабрыню, любоў і міласэрнасць.

Са святам! З Днём работнікаў сацыяльнай абароны!

З павагай, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта А.М. Шубскі,

старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В.М. Цяліца.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru