Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра і сардэчна віншуем вас, глыбачане, з Новым 2022 годам!
Новы год – сімвал добрых надзей і новых планаў, гэта час, з якім мы звязваем свае мары і надзеі. Гэта свята, якое цудоўным чынам злучае мінулае, сучаснасць і будучыню, выклікае яркія і пазітыўныя эмоцыі, дорыць светлыя і добрыя надзеі.
Адыходзячы год быў напружаны, але плённы для раёна, напоўнены значнымі і цікавымі падзеямі, унёс у жыццё глыбачан шмат яркіх момантаў, падарыў новыя дасягненні і поспехі. У рэгіёне паступальна развіваюцца ўсе сферы гаспадаркі, вядзецца добраўпарадкаванне, захоўваюцца станоўчыя тэндэнцыі ў адукацыі, ахове здароўя, ствараюцца ўмовы для развіцця здольнасцей і талентаў моладзі.
Падводзячы вынікі 2021 года, мы яскрава ўсведамляем, што нам, глыбачанам, ёсць чым ганарыцца, ёсць што любіць і зберагаць у нашым краі.
Ад усёй душы жадаем, каб 2022 год стаў для кожнага з нас годам выніковых спраў, натхнёнай карыснай і творчай працы. Няхай ён адкрыецца новымі магчымасцямі, ідэямі і надзеямі, будзе мірным і шчодрым, прынясе ў кожны дом радасць і дабрабыт.
Паважаныя землякі!
Няхай 2022 год стане годам добрых падзей і моцным падмуркам для новых здзяйсненняў. Шчыра жадаем, каб навагодняе свята прынесла ў кожны дом шчасце, поспех і дабрабыт. Няхай добрыя справы і чыстыя намеры, з якімі мы сустракаем свята, дадуць сілы для новых спраў на карысць роднай Глыбоччыны. Моцнага здароўя ўсім, узаемаразумення, міра і цудоўнага святочнага настрою.
З Новым годам!
З павагай, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта А. М. ШУБСКІ, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў В. М. ЦЯЛІЦА.