У гэтым пераканалася юная глыбачанка Паліна Жук, якая ў пачатку зімы напісала пісьмо Дзядулю Марозу.
Хоць Паліна і верыць у цуды пад Новы год, візіт Дзядулі Мароза і Снягурачкі стаў для яе прыемнай нечаканасцю. Разам з гэтымі казачнымі персанажамі ў госці да дзяўчынкі прыйшлі начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Іна Голуб і яго галоўны спецыяліст Наталля Шуневіч.
—Кожны год у раёне праходзіць дабрачынная акцыя “Ёлачка жаданняў”. Прадпрыемствы, арганізацыі, установы бяруць пад сваю апеку маленькіх глыбачан, якія хварэюць, жывуць у няпоўных ці шматдзетных сем’ях і становяцца для іх сапраўднымі чараўнікамі — выконваюць жаданні, напісаныя ў пісьмах. Сёлета мы далучыліся да дабрачыннай акцыі, бо лічым, што рабіць-дарыць дабро важна і патрэбна і што няма большага шчасця, чым бачыць радасныя дзіцячыя вочкі, — гаворыць намеснік старшыні райвыканкама Алена Баравік.