Вечарам 28 снежня ў раённым Доме культуры прайшла святочная пераднавагодняя праграма “Зімовая казка”. Падрыхтавалі яе для глыбачан выхаванцы і настаўнікі Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў.
Па казачным сюжэце кароль, фея і прадстаўніца турагенцтва адправіліся ў кругасветнае падарожжа ў пошуках Дзеда Мароза і Снягурачкі. У канцэртнай праграме прагучалі вядомыя музычныя творы краін, праз якія пралягаў маршрут. Іх выконвалі юныя скрыпачы, піяністы, гітарысты і іх настаўнікі. Прагучалі песні ў сольным выкананні. Удзельнікі ансамбля “Усмешкаі” выканалі задорныя танцавальныя кампазіцыі. Дзед Мароз і Снягурачка, якія прыйшлі на свята, частавалі юных творцаў цукеркамі. Усіх прысутных з Новым годам і Калядамі павіншавалі, пажадалі здароўя і жыцця, напоўненага песнямі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Карніловіч і дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Наталля Барыла.
Яркае, вясёлае, музычнае свята падарыла добры настрой і маленькім, і дарослым гледачам.