#РЭФЕРЭНДУМ. Міхаіл Піскуновіч: «Канстытуцыя — аснова развіцця краіны»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Свой пункт гледжання наконт неабходнасці правядзення рэспубліканскага рэферэндума выказаў галоўны аграном СУП “Каралі”, дэлегат Усебеларускага народнага сходу 1996 і 2020 гадоў Міхаіл Мікалаевіч ПІСКУНОВІЧ.

– У гісторыі Беларусі ўжо праходзілі тры рэферэндумы: 14 мая 1995 года, 24 лістапада 1996 і 7 верасня 2004 года па актуальных пытаннях жыцця грамадства. Запланаваны ў лютым 2022 года рэферэндум выкліканы патрабаваннямі часу, грамадства.

Як земляроб скажу, што нашы дзяды і бацькі шмат працавалі, праца была нялёгкая, у большасці ручная, а таму малаэфектыўная і малапрыбытковая. Цяпер на сяле аруць, сеюць, капаюць, убіраюць збожжа механізаваным спосабам, працэсы дойкі кароў аўтаматызаваныя. Фермы, на якіх раней не было ніводнага даільнага апарата, ператвараюцца ў рабатызаваныя. Новыя тэхналогіі закранулі глыбінку, што значна аблегчыла жыццё людзей і паспрыяла росту іх дабрабыту. За апошні час змяніліся не толькі ўмовы працы, але і формы ўзаемадзеяння людзей. Усё гэта я гавару дзеля таго, каб мы разумелі, што новая Канстытуцыя – гэта не злом напрацаванага і дасягнутага, а чарговая прыступка развіцця, на якую нам трэба падымацца разам. Абноўленная Канстытуцыя закладзе аснову для далейшага росквіту і развіцця нашай краіны, кожнага яе жыхара, стане новым арыентырам у грамадскім жыцці, – сказаў Міхаіл Мікалаевіч.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru