Лебедзь, які зімаваў на возеры Вялікім у Глыбокім, трапіў у клапатлівыя рукі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

9 снежня ў 11 гадзін дня супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па звароту глыбачан выехалі на вуліцу Вольную, дзе пад мастом плаваў лебедзь. 

– У ходзе выратавальнай аперацыі дапамогу птушцы аказаў начальнік караула РАНС Філіп Прадзед, які дзяжурыў у той дзень.  Вылавіўшы  лебедзя з ледзяной вады, нібы бездапаможнае дзіця, ён закутаў яго ў плед і вынес  на бераг. Добрыя навіны на гэтым не закончыліся: жыхарка вуліцы Вольнай, 9  Аляксандра Канстанцінаўна не толькі на словах пашкадавала птушку, але і  ўзяла яе  дамоў  на зімоўку. Мы ўдзячны  глыбачанам за іх нераўнадушныя адносіны да братоў нашых меншых і добрыя сэрцы, напоўненыя спагадай і любоўю да  жывой прыроды.

У выпадку, калі дзікім птушкам ці звярам сапраўды пагражае небяспека альбо яны становяцца пагрозай для людзей, тэлефануйце ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях ці ў раённы аддзел міліцыі, – сказаў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Казак.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru