Пытанне занятасці было і застаецца актуальным для жыхароў Глыбоччыны, якія не маюць сталай працы.
– У дапамогу беспрацоўным і незанятым грамадзянам раёна 30 лістапада 2021 года з 10.00 да 12.00 на сайце e-vakancy.by будзе праходзіць электронны кірмаш вакансій, – паведаміла начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вераніка Піскуновіч. – Падчас яго правядзення саіскальнікі змогуць пазнаёміцца з вакансіямі, якія прапануюць наймальнікі, умовамі працы, атрымаць запрашэнне на гутарку, а таксама ў рэжыме рэальнага часу задаць пытанні, звязаныя з працаўладкаваннем, якія іх цікавяць. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 3-09-94, 3-06-52.