Глыбачанка Кацярына Лісіца прыме ўдзел у XLII Чэмпіянаце свету па армрэстлінгу

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

XLII Чэмпіянат свету па армрэстлінгу пры падтрымцы Румынскай спартыўнай асацыяцыі “Жалезная рука” будзе праходзіць з 27 лістапада да 3 снежня ў Бухарэсце. Удзел у ім прымуць спартсмены з 35 краін, у тым ліку і з Беларусі.

Сяргей Сімановіч і Кацярына Лісіца.

– У складзе беларускай каманды 16 спартсменаў. Мы ганарымся, што сярод іх ёсць і глыбачанка, майстар спорту, трэнер-выкладчык Віцебскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў па цяжкай атлетыцы і боксе “Спортальянс” Кацярына Лісіца, якая рабіла першыя спартыўныя крокі і дасягала перамог пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Сімановіча. Гэтая замежная камандзіроўка стала магчымай дзякуючы таму, што ў райвыканкаме разумеюць важнасць удзелу нашых спартсменаў у спаборніцтвах такога ўзроўню, а таму дапамаглі ў фінансаванні паездкі спартсменаў. З рэзервовага фонду раённага бюджэту для гэтых мэт выдзелены 3200 рублёў.

Паважаныя глыбачане, чытачы раённай газеты, аматары фізкультуры і спорту! Давайце разам з Сяргеем Сімановічам падтрымаем нашу Кацярыну і шчыра пажадаем ёй вярнуцца ў Глыбокае з перамогай! – заклікала загадчык спорту і турызму райвыканкама Таццяна Зяваліч.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru