У Глыбокім працягваюць пракладку тратуараў

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

На календары – пачатак кастрычніка. Работы, звязаныя з дарожным добраўпадакаваннем у райцэнтры, працягваюцца.

– У жніўні мы пачалі пракладку тратуара па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Сёння тут выканана 40% работ па ўстаноўцы бардзюрнага каменя. Пасля падсыпкі і ўтрамбоўкі тратуарная дарожка працягам каля кіламетра будзе заасфальтавана. На тым тыдні брыгада ў складзе Юрыя Нікіціна, Сяргея Шымборскага і Валерыя Артамонава працавала на ўчастку, які пачынаецца на скрыжаванні вуліц Кірава і Дзяржынскага. Пракладвалі 120-метровую тратуарную дарожку, якая пройдзе ля інтэрната і жылых дамоў па вуліцы Садовай, – інфармуе брыгадзір Алег Вашчонак. – Яшчэ адзін аб’ект, на якім працуем паралельна, – вуліца Мінская. Тратуар працягам каля кіламетра дойдзе амаль да кальцавой трасы. На ўсіх трох аб’ектах працуюць работнікі УП ЖКГ, асфальтаваць тратуары будзе субпадрадная арганізацыя ДРБУ-145. Распачатыя на згаданых аб’ектах работы плануем закончыць у лістападзе.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru