У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі работнікі МНС штодня праводзяць урокі бяспекі ў школах. У гэты раз ратавальнікі наведалі рабят 3 і 5 класаў сярэдняй школы №1 імя П.В. Сухога.
Школьнікі не далі маху перад гасцямі з МНС, выразна адказвалі на пастаўленныя пытанні. У сваім выступе перад школьнікамі інспектар у выглядзе гульняў «100 да 1», «Пакліч ратавальнікаў», «Патушы пажар», «Веру ня веру» і іншых акцэнтаваў увагу на праблеме дзіцячай гібелі і траўматызму.
І каб гэтага пазбегнуць, дзецям яшчэ раз нагадалі, што не ўсе гульні бываюць бяспечнымі, а таксама паўтарылі ўвесь алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні пажару або іншых надзвычайных сітуацый.
МНС інфармуе: бацькі, растлумачце свайму дзіцяці правілы бяспекі. У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый тэлефануйце 101 ці 112.
По материалам сайта Витебского областного управления МЧС.