Глыбачанцы Наталлі Смірновай на свяце “Фарбы лета” ўручаны ордэн Маці

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Арганізатарам раённага свята “Фарбы лета” вельмі хацелася падарыць кветкавы настрой настаўніку-дэфектолагу Мярэцкаўскай дзіцячы сад-базавай школы, цудоўнай жанчыне Наталлі Смірновай. І гэта ім, здаецца, удалося. Справа ў тым, што нядаўна Наталля Андрэеўна Указам №298 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ўзнагароджана ордэнам Маці.

Высокую дзяржаўную ўзнагароду падчас святочнай урачыстасці ўручыла Наталлі Смірновай старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца. Ад імя кіраўніцтва раёна яна пажадала шчаслівай матулі і ўсёй вялікай і дружнай сям’і Смірновых моцнага здароўя, дабрабыту і працвітання.

Напярэдадні новага навучальнага года да гэтых віншаванняў  далучыліся і актывісты раённай арганізацыяй ГА “Беларускі саюз жанчын”. Яны правялі акцыю “Сабяром партфель разам”. А на свяце дзеткам сям’і Смірновых былі ўручаны і падарункі – школьныя прыналежнасці.  –Сапраўдная моцная сям’я трымаецца на двух кітах: узаемаразуменні і ўзаемапавазе, – так лічыць Наталля Смірнова. Яны разам з мужам Дзмітрыем выхоўваюць пяцярых дзетак. Бацькі прывіваюць дзеткам любоў да працы, да роднай зямлі, выхоўваюць так, каб яны выраслі дастойным грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru