Эканамічная сітуацыя ў раёне: вынікі першага паўгоддзя. Інтэрв’ю з Аленай Баравік

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 1,00 из 5)
Загрузка...

Прайшоўшае першае паўгоддзе дае магчымасці ацаніць дасягнутыя вынікі, прааналізаваць тонкія моманты і недапрацоўкі. Аб здабытках і асноўных акцэнтах гаворым з намеснікам старшыні райвыканкама Аленай Уладзіміраўнай БАРАВІК.

– Аб чым гавораць лічбы і якая эканамічная сітуацыя ў раёне?

– З трынаццаці асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, даведзеных для выканання, за I паўгоддзе выкананы восем.

У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года планавыя заданні па прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал выкананы на 170,6% пры заданні 106%. Найбольшы ўклад у прыцягненне інвестыцыйных паступленняў, якія за паўгоддзе склалі 40,8 мільёна рублёў, унеслі ўпраўленне капітальнага будаўніцтва раёна, унітарнае прадпрыемства “Сістэка-Дзвіна, што займаецца распрацоўкай тарфяных балот, ААТ “Глыбоцкі МКК” і РУП “Белтэлекам”.

На 29% у параўнанні з мінулагоднім паказчыкам павялічыліся сукупныя паступленні прыбыткаў кансалідаванага бюджэту ў цякучых цэнах і склалі 5,4 мільёна рублёў. Найбольшую ўдзельную вагу ў іх займае падаходны падатак з фізічных асоб, тэмп росту якога 76%.

Маем рост на 14% па намінальнай налічанай сярэднемесячнай заработнай плаце – яна склалася за паўгоддзе на ўзроўні 990,5 рубля.

Пазітыўна паўплывалі на рост аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ – 203,6% пры плане 119,7% – увядзенне ў эксплуатацыю 40-кватэрнага жылога дома па вуліцы Леніна, 133А, будаўніцтва індывідуальнага жылога фонда і работы РУП “Белтэлекам” па мадэрнізацыі існуючых сетак электрасувязі з заменай на новыя пасіўныя аптычныя з наступным узнаўленнем дарожнага і тратуарнага пакрыцця.

Заданні па тэмпах росту рознічнага тавараабароту выкананы на 101,9% пры плане 101%. Найбольшую ўдзельную вагу ў тавараабароце раёна маюць ЗАТ “Дабраном” – пры ўдзельнай вазе 8,36% тэмп росту за I паўгоддзе склаў 131,5%. У ліку гандлёвых прадпрыемстваў, якія дадатна паўплывалі на фарміраванне гэтага паказчыка, РУП “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт”, Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Фармацыя” – пры ўдзельнай вазе 3,1% тэмп росту склаў 106%. На выкананне даведзеных заданняў па экспарце паслуг на 129% пры заданні 101% паўплываў рост турыстычных паслуг санаторна-курортнага комплексу “Пліса”.

Перавыканалі заданні па выпуску прамысловай прадукцыі РУП “ПК-13 Беразвечча” (134,8%), ААТ “Мосарлён” (131,8%), УП “Глыбоцкі мясакамбінат” (119,5%), УП ЖКГ (111%) і ААТ “Глыбоцкі аграсервіс” (104,4%).

Плюсам у рабоце з’яўляецца тэмп росту вытворчасці прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы, які складае 111,9%, а таксама нарошчаная УП “Канстанцінаў Двор” (151,4%), УП “Галубічы” (117,1%), ААТ “Залатая падкова” (113,8%), ДП “Азярцы” (107%), ААТ “Чарневічы” (102,6%), філіялам “Капыльшчына” УП “Мярэцкія” (101,1%) вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Па вытворчасці малака за шэсць месяцаў бягучага года лепшыя вынікі паказалі ААТ “Чарневічы”, “Залатая падкова”, ДП “Азярцы”, УП “Канстанцінаў Двор” і “Галубічы”.

Адзначаецца ў раёне зніжэнне колькасці стратных арганізацый. Калі ў першым паўгоддзі 2020 года з чыстымі стратамі спрацавалі 9 прадпрыемстваў, то па выніках студзеня-чэрвеня 2021 года – толькі два. Сваё фінансавае становішча пакуль не змаглі палепшыць ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” і філіял “АТП-16”.

За гэтымі лічбамі і вынікамі, дасягнутымі ў няпростых эканамічных і ўмовах канкурэнцыі і пандэміі, стаяць людзі, якія мацуюць эканоміку Глыбоччыны, за што ім – нізкі паклон, удзячнасць і павага.

– Эканоміка, як і жыццё ў цэлым, сфера палярная, дзе ёсць і плюсы, і мінусы. Дадатнае ў рабоце пералічылі, а на якія недапрацоўкі трэба звярнуць асаблівую ўвагу?

– У цэлым па раёне не ўдалося дасягнуць стопрацэнтнага ўзроўню па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі: пры плане 103,8% маем 95,6%. Вытворчасць прадукцыі раслінаводства на ўзроўні 98,5%, жывёлагадоўлі – 95,8%. У раёне ніжэй узроўню мінулага года паказчык вырошчвання свіней (96,6%), вытворчасці малака (95,4%) і яек (70,6%). А паколькі існуе цесная ўзаемасувязь і ўзаемазалежнасць перапрацоўчых прадпрыемстваў ад паказчыкаў у сельскай гаспадарцы, якая з’яўляецца іх сыравіннай зонай, дасягнуць высокіх тэмпаў і па вытворчасці прамысловай прадукцыі не ўдалося: пры заданні 102,5% маем 97,3%. Стопрацэнтны парог па выпуску прамысловай прадукцыі не пераадолелі ААТ “Глыбоцкі МКК”, “Глыбоцкі камбікормавы завод”, філіял “Глыбоцкі хлебазавод”, ДРБУ-145, Глыбоцкі доследны лясгас.

Зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы ў сваю чаргу прывяло да невыканання паказчыка па рэнтабельнасці продажу – пры заданні 5% маем толькі 2,8% і павялічыла затраты на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, работ і паслуг: фіксуем плюс на 5,59% пры даведзеным заданні зніжэння на мінус 2,5%. Не выканана заданне 101,5% і па экспарце тавараў, работ і паслуг – дасягнуты паказчык усяго 99,8%.

– Якія меры прадпрымаюць прадпрыемствы, каб дасягнуць больш устойлівых паказчыкаў?

– Прадпрыемствы Глыбоччыны нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці шляхам дадатковых закупак сыравіны за межамі вобласці, заключаюць дагаворы па вытворчасці прадукцыі на давальніцкіх умовах, распрацоўваюць рэцэптуры з мэтай выпуску новых вілаў прадукцыі. Прамысловыя прадпрыемствы, як асноўныя экспарцёры, стараюцца асвойваць новыя рынкі збыту і ўмацоўваць знешнеэканамічныя адносіны.

Скажу, што прадукцыя прадпрыемстваў Глыбоччыны, – а гэта малочная сыроватка і кансервы, малако згушчанае і сухое, сыры, масла сметанковае, ялавічына замарожаная, свежая і ахалоджаная, яйкі, гатовая і кансерваваная рыба, торф, піламатэрыялы – экспартуецца ў 22 краіны свету, у тым ліку ў 8 краін СНД. Сёлета адпраўлены першыя партыі прадукцыі ў Японію, Малайзію, Нідэрланды, Італію, Данію. У I паўгоддзі бягучага года значна павялічыліся пастаўкі прадукцыі ААТ “Глыбоцкі МКК” у Кітай.

Будзем працаваць, прыкладаць намаганні для таго, каб не сысці з заваяваных пазіцый, умацаваць іх і атрымаць яшчэ больш эфектыўны вынік.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru