Свята вёскі прайшло ў Ломашах

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (4 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Пачалося мерапрыемства з прывітальнага слова старшыні Ломашаўскага сельскага Савета дэпутатаў Франца Цярэшкі. Франц Іосіфавіч адзначыў, што з Ломашаў выйшла нямала таленавітых людзей. Але галоўнае багацце вёскі – людзі, адданыя роднай зямлі, якія сёння жывуць і працуюць тут, на сваёй малой радзіме. Старшыня сельвыканкама пажадаў вяскоўцам здароўя, дабрабыту, працвітання і, канечне, вясёлага свята.

На жаль, многіх з тых, хто будаваў вёску, стаяў ля яе вытокаў ужо няма. Памяць аб іх ушанавалі хвілінай маўчання. Таксама былі ўскладзены кветкі да помніка землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Да сённяшніх працаўнікоў вёскі, якія шчыруюць на роднай зямлі, звярнуўся дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Ломашы-Агра” Іван Пустыннікаў. Іван Васільевіч асабліва адзначыў лідараў сёлетняга жніва: камбайнера сельгаспрадпрыемства Васіля Арлова і вадзіцеля Аляксандра Духовіча. Памятныя падарункі атрымалі і тыя, хто прысвяціў сельскай гаспадарцы звыш 35 гадоў, але любоў да працы і сваёй прафесіі і сёння не дазваляюць ім заставацца дома. Гэта вадзіцель Аляксандр Аляксандравіч Каваленка, працоўны стаж якога – 49 гадоў трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці Васіль Іванавіч Падсаднік, слесар па рамонту сельгасмашын і абсталявання Валерый Уладзіміравіч Сідаронак, трактарыст, а сёння стораж сельгаспрадпрыемства Віктар Пятровіч Корсак, вадзіцель аўтамабіля Уладзімір Сяргеевіч Раслевіч, трактарыст, жывёлавод МТФ “Карасі” Флар’ян Пятровіч Гаравец, механік Канстанцін Георгіевіч Бондар, аператар жывёлагадоўчага комплексу Ала Мікалаеўна Новік.

Але ж вяскоўцы – яны такія, што не толькі на працы шчыруюць, але на сваіх падворках падтрымліваюць парадак, ствараюць утульнасць і хараство. Ужо колькі гадоў з карэннымі жыхарамі вёскі па-суседску супернічаюць у справе добраўпарадкавання дачнікі. І ад такога спаборніцтва, лічыць старшыня сельвыканкама Франц Цярэшка, вёска толькі выйграе.

– У нас шмат гаспадароў, у якіх можна многаму павучыцца. Вялікі ім дзякуй за працавітасць! – сказаў Франц Іосіфавіч і ўручыў лепшым гаспадарам падарункі.

Шыльда “Дом узорнага парадку” будзе ўпрыгожваць сёлета хаты Сяргея Аляксеевіча і Тамары Сяргееўны Шкатавых, Любові Віктараўны Казловай, Аліны Мікалаеўны Гайковіч. У намінацыі “Лепшая дача” пераможцамі сталі Генадзій Данілавіч і Вялянціна Фёдараўна Рудзёнкі, Андрэй Анатольевіч і Жанна Анатольеўна Марозавы. У намінацыі “Годны гаспадар свайго двара” адзначаны Мікалай Аляксеевіч і Феліцыя Антонаўна Калько, Аляксандр Мікалаевіч і Ірына Адольфаўна Юхневічы. Лепшымі кветкаводамі вёскі названы Ала Вікенцьеўна Станкевіч і Ніна Іванаўна Грынкевіч.

Ушанавалі на мерапрыемстве і залатых юбіляраў Яўгенія Нікіфаравіча і Марыю Фёдараўну Дубоўскіх. У пачатку бягучага года яны адзначылі знамянальную дату – пяцідзесяцігоддзе сумеснага жыцця. Рэгістрацыю залатога вяселля ў прысутнасці шматлікіх гасцей правяла ўпраўляючы справамі сельвыканкама Мая Бондар. І было на залатым вяселлі ўсё, як і мае быць: маладыя сталі на ручнік, абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі, абяцалі і найдалей любіць, паважаць, падтрымліваць адно аднаго, дзяліць на дваіх і радасці, і нягоды. Залатых юбіляраў павіншавала дачка і старшыня сельвыканкама Франц Цярэшка, а госці, як, напэўна, і пяцьдзясят гадоў таму, гучна крыкнулі маладажонам “Горка!”.

Больш за дзве гадзіны доўжылася свята. Самадзейныя артысты спявалі, танцавалі, жартавалі, а гледачы не шкадавалі для іх апладысментаў. Сваёй творчасцю радавалі гледачоў рэтра-група “Сенсацыя”, Алена Арлова, Вераніка Яшына і Алена Батура. Дзякуючы ў першую чаргу ім, работнікам Ломашаўскага цэнтра культуры, мерапрыемства атрымалася такім цікавым і насычаным. І яны атрымалі на свяце заслужаныя ўзнагароды. Загадчыца цэнтра культуры Алена Батура адзначыла самых актыўных удзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Дыпломам Віцебскага раённага цэнтра народных мастацкіх рамёстваў “Адраджэнне” за ўдзел у конкурсе вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і мастацкай творчасці “Искусство внутри нас” узнагароджаны ўдзельніцы жаночага клуба “Чараўніцы”, што працуе ў Ломашаўскім ЦК, Лілія Касабуцкая і Алена Арлова. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі Ломашаўскага цэнтра культуры па выніках 2020 года названа Наталля Круцько і яе дзеткі Мелання і Арсеній. Яны таксама атрымалі памятныя падарункі

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru