Лепшыя хлебаробы Глыбоччыны атрымалі падарункі ад прафсаюза

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Лепшыя камбайнеры, вадзіцелі і повары сельгаспрадпрыемстваў Глыбоччыны атрымалі падарункі ад Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

У хлебаробаў зараз гарачая жніўная пара. Каб падтрымаць працаўнікоў сяла ў такі адказны перыяд, падзякаваць ім за нялёгкую працу, у наш раён прыехала старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава.

Яна пабывала ў трох гаспадарках раёна. Падзякі і каштоўныя падарункі ад галіновага прафсаюза ўручаны камбайнерам Алегу Шынкевічу УП «Мнюта», Васілю Арлову ДП «Ломашы-Агра», Сяргею Сямашка і Міхаілу Кушнярэвічу УП «За Радзіму», вадзіцелям – Аляксандру Духовічу ДП «Ломашы-Агра», Аляксандру Дзевятоўскаму УП «За Радзіму», Валерыю Якубёнку і Яўгену Кучынскаму УП «Мнюта», а таксама поварам Ганне Пятрага УП «За Радзіму» і Марыі Катушонак ДП «Ломашы-Агра».

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru