У Глыбокім прайшла 100-я рэгістрацыя шлюбу

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 4,67 из 5)
Загрузка...

Традыцыю ўрачыста адзначаць 100-ю рэгістрацыю шлюбу прадоўжылі  ў аддзеле ЗАГС Глыбоцкага райвыканкама.  У мінулым годзе, напрыклад, гэта святочная падзея адбылася 5 верасня. А сёлета – 7 жніўня. І гэта значыць, што колькасць шлюбаў на Глыбоччыне ў 2021 годзе павялічылася.  

Героі 100-й рэгістрацыі шлюбу – глыбачанка Надзея Банькоўская і ўраджэнец Баранавічаў Георгій Рымашэўскі. Па іх узаемным рашэнні, урачыстую цырымонію Святлана Ігнатовіч, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама, правяла на беларускай мове.

Упрыгожыў урачыстасць і абрад “Спляценне родаў”, праведзены метадыстам раённага дома рамёстваў Аленай Дабравольской. Маладыя разам  сплялі паясок – першы сямейны твор. Ад глыбоцкіх майстроў Надзея і Георгій атрымалі яшчэ адзін абярэг – саламяную птушачку шчасця, на якую завязалі нітачкі з сумеснымі жаданнямі для сваёй сям’і.

Традыцыйна маладым быў уручаны падарунак ад Глыбоцкага райвыканкама – вялікая шкляная ваза з лагатыпам “Вішнёвага фестывалю”.У вішнёвай сталіцы – вішнёвыя падарункі! Шчасця вам, маладыя!

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru