Вынікі спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў падвялі ў Глыбоцкім раёне

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Вынікі раённага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў падвялі ў райкаме прафсаюза работнікаў АПК. Традыцыйна, спаборніцтва праводзіцца ў чатырох намінацыях: касьба траў, падбор і адвозка зялёнай масы, нарыхтоўка зялёнай масы ў стрэйч-плёнку.

Днямі старшыня райкама прафсаюзаў АПК Наталля Зяновіч пабывала ў гаспадарках раёна і павіншавала пераможцаў. У дадатак да падзякі райкама прафсаюза работнікаў АПК і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама лепшыя механізатары атрымалі грашовыя прэміі ад райкама прафсаюза.

Назавём імёны пераможцаў. Лепшым у намінацыі “Касьба траў” стаў механізатар ДП “Ломашы-Агра” Аляксандр Катушонак. У намінацыі “Адвозка зялёнай масы” і “Нарыхтоўка зялёнай масы ў стрэйч-плёнку” прымалі віншаванні вадзіцелі УП “За Радзіму” Віктар Дзямідка і Іван Шымко. На падборцы скошаных траў пераможцамі сталі адразу два вопытныя механізатары – Сяргей Сямашка з УП “За Радзіму” і Вадзім Барыла з УП “Канстанцінаў Двор”.

Фота Н. Зяновіч.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru