У яго рабоце прымалі ўдзел старшыні раённых рабочых груп і назіральных камісій, кіраўнікі раённых суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага, Браслаўскага. Міёрскага, Ушацкага і Пастаўскага раёнаў.
У актуальным дыялогу па пытаннях выяўлення і ўхілення прычын і ўмоў, якія ўплываюць на бяспечную жыццядзейнасць грамадзян і прыводзяць да гібелі ад розных знешніх прычын, удзельнічалі прадстаўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, пракуратуры Віцебскай вобласці, галоўнага ўпраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама, абласной інспекцыі Дзяржэнергагазнагляду, УП “Віцебскаблгаз”, Віцебскага абласнога сацыяльна-педагагічнага цэнтра, Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі.
Былі разгледжаны механізмы дзеяння назіральных камісій, іх формы і метады работы і пастаўлена мэта – у бліжэйшы час выйсці з зоны рызыкі па статыстыцы гібелі людзей ад знешніх прычын у вышэйназваных раёнах.