У планах будаўнікоў Глыбоцкай ПМК-48 – здаць яго ў эксплуатацыю ў лістападзе бягучага года.
Са слоў вытворцы работ Дзмітрыя Шынкевіча, кожны дзень на аб’екце працуюць каля 60 чалавек прадпрыемства, якія праводзяць сістэмы вода- і газазабеспячэння, каналізацыі і вентыляцыі. Уцяпленнем фасада заняты рабочыя прыватнага прадпрыемства “ВалПі”, а аддзелачнымі работамі — спецыялісты “РэгіёнбудПолацк”.

– Надвор’е спрыяльнае, будматэрыяламі забяспечаны, працуем па графіку і, думаю, нам удасца падарыць шасцідзесяці сем’ям Глыбоччыны чаканы імі пераднавагодні падарунак: магчымасць справіць наваселле ў сваіх новых кватэрах, — сказаў Дзмітрый Аляксандравіч.

Больш падрабязны матэрыял, прысвечаны прафесійнаму святу будаўнікоў, чытайце ў №62 “Весніка Глыбоччыны” за 7 жніўня.